Ліцэнзія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ліцэнзія (лац.: licentia[1] - права, дазвол) — дакумент (пагадненне), які дае права на выкананне некаторых дзеянняў.
Ліцэнзаванне — працэс выдачы спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі).
Ліцэнзіяр — адзін з бакоў ліцэнзійнай дамовы, які прадстаўляе другому боку - ліцэнзіяту - права на выкарыстанне аб'екта ліцэнзіі (вынаходніцтва, тэхналогіі, тэхнічнага досведу і іншых форм прамысловай уласнасці).
Ліцэнзіят — юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік, якія маюць ліцэнзію на ажыццяўленне канкрэтнага віду дзейнасці.
Ліцэнзійныя ўмовы — умовы, пры выкананні якіх ліцэнзія сапраўдная.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.728