З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магонія[3][4] (Mahonia) — род сямейства Барбарысавыя (Berberidaceae).
Вечназялёная кустовая або дрэвавая расліна з буйным калючым лісцем і цёмна-сінімі або чорнымі ядомымі ягадамі.
Пашыраная ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы, Азіі.
На Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.7