Май-Май Ката Катанга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Май-Май Ката Катанга, таксама Май-Май Баката Катанга («Ката Катанга» на суахілі азначае «адрэзаць, аддзяліць Катангу»[1]) — паўстанцкая групоўка май-май у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, якая выступае за незалежнасць правінцыі Катанга[1]. Створана неўзабаве пасля таго, як лідар сепаратыстаў Гедэон К’юнгу Мутанга збег з турмы ў верасні 2011 года[1].

Групоўка вяла ўзброеную барацьбу супраць урада ДР Конга[2]. Самая буйная аперацыя баевікоў праведзена 23 сакавіка 2013 года, калі 200 паўстанцаў увайшлі ў Лубумбашы, сталіцу правінцыі Катанга і другі па велічыні горад краіны[3][4]. У раён былі ўведзены міратворцы ААН, якія разграмілі паўстанцаў і захапілі частку з іх у палон. У ходзе гэтых падзей прынамсі 35 чалавек загінулі[4].

У жніўні 2013 года місія ААН у ДР Конга (МААНСДРК) выратавала 82 дзіцяці, некаторым з якіх было ўсяго восем гадоў, якія былі гвалтоўна завербаваны апалчэннем у якасці дзяцей-салдат[5]. Міратворцы заявілі, што з пачатку года было вызвалена агулам 163 чалавекі, уключаючы 22 дзяўчынкі[5].

З 2013 года актыўнасць Ката-Катангі пачала зніжацца[6]. У кастрычніку 2016 года лідар паўстанцаў і некалькі сотняў яго байцоў здалі зброю[7]. Групоўка была перафармавана ў палітычную партыю — Рух афрыканскіх рэвалюцыянераў-незалежнікаў (Mouvement des Indépendantistes Révolutionnaires Africains, MIRA).

Аднак частка Ката Катанга працягнула барацьбу. У 2019[8]—2020[9] гадах яны правялі некалькі нападаў.

29 студзеня 2022 года каля 100 паўстанцаў пад камандаваннем Гедэона захапілі Мітвабу; баевікі скарысталіся выпадкам, каб яшчэ раз заявіць пра намер аднавіць незалежнасць Катангі[10][11].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в "Katanga: Fighting for DR Congo's cash cow to secede". bbcnews.com. 11 August 2013. Праверана 12 September 2013.
  2. Rigaud, Christophe. "RDC : les Kata Katanga " en veilleuse " ?". Afrikarabia. Праверана 25 October 2016.
  3. Kennes & Larmer 2016, p. 203.
  4. а б "Congo Rebel Attack in Katanga Province Leaves 35 Dead, UN Says". bloomberg.com. 24 March 2013. Праверана 15 September 2013.
  5. а б "DR Congo unrest: Children freed from militia, says UN". 16 August 2013. Праверана 21 September 2013.
  6. Kennes & Larmer 2016, p. 187.
  7. "Haut Katanga : le chef de guerre Kyungu Gédéon se rend aux autorités provinciales". 11 October 2016. Праверана 25 October 2016.
  8. "RDC: trois soldats tués dans des affrontements avec une milice à Lubumbashi". 11 October 2019. Праверана 4 November 2019.
  9. "RDC : après une nouvelle incursion armée sanglante à Lubumbashi, la population reste perplexe". 30 September 2020. Праверана 4 October 2020.
  10. Haut-Katanga : un calme précaire règne à Mitwaba après l'incursion de Bakata Katanga. RadioOkapi (11 лютага 2022). Праверана 11 October 2022.
  11. Les FARDC annoncent avoir désarmé des miliciens Bakata Katanga à Mitwaba. RadioOkapi (1 лютага 2022). Праверана 11 October 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]