Суахілі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Суахілі — мова, распаўсюджаная ў Усходняй Афрыцы. Краіны: Танзанія, Кенія, Уганда, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Руанда, Бурундзі, Самалі і некаторыя іншыя. Родная мова народа суахілі. Належыць да моўнай групы банту. Суахілі — адна з найбольш распаўсюджаных моў на Афрыканскім кантыненце, з'яўляецца мовай міжнацыянальных кантактаў.

Суахілі з'яўляецца афіцыйнай дзяржаўнай мовай у такіх краінах, як Танзанія, Кенія і Уганда. Адзіная з афрыканскіх моў стала рабочай мовай Афрыканскага саюзу.

Суахілі — сінтэтычная аглютынатыўная мова. Гэта значыць, што граматычныя значэнні выяўляюцца ўнутры словаформы. Акрамя таго, адной з асаблівасцяў суахілі ў параўнанні з іншымі мовамі арэала з'яўляецца адсутнасць тонаў. Грамата — на аснове лацініцы, падоранай хрысціянскімі місіянерамі ў ХІХ стагоддзі.

Цікавыя факты [правіць]