Макар Аляксандравіч Шніп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Макар Аляксандравіч Шніп
Дата нараджэння 26 красавіка 1981(1981-04-26) (43 гады)
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2010)
Альма-матар

Макар Аляксандравіч Шніп (нар. 26 красавіка 1981[1]) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі палітычных падзей 1508 года ў Вялікім Княстве Літоўскім. Дырэктар Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2014—2019 гадах. Кандыдат гістарычных навук (2010)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе скончыў Ліцэй БДУ, у 2003 годзе з адзнакай скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2003—2007 гадах навучаўся ў аспірантуры БДУ. У 2010 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Унутрыпалітычны канфлікт 1508 г. у Вялікім княстве Літоўскім у кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе»[1].

У 2003—2005 і 2007—2008 гадах выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістфака БДУ. З 2007 года намеснік дырэктара па выхаваўчай працы, у 2014—2019 гадах — дырэктар Ліцэя БДУ. З 2019 года ў Інавацыйнай кампаніі Promwad Парку высокіх тэхналогій[1].

У 2005—2006 гадах стажыраваўся ў Інстытуце гісторыі права Варшаўскага ўніверсітэта[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: унутры- і знешнепалітычная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у пачатку XVI стагоддзя[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]