Максім Аляксандравіч Клімковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Максім Клімковіч)
Максім Аляксандравіч Клімковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1958(1958-10-21) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Алесь Махнач
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, surveyor

Максім Клімковіч (нар.21 кастрычніка 1958) — беларускі пісьменнік, драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка. Дзед Максіма — Міхась Клімковіч быў старшынёй Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам словаў Дзяржаўнага гімна Беларусі. Бацька Максіма Клімковіча — Алесь Махнач.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў геадэзістам, начальнікам участка на будаўніцтве аўтамабільных дарог.

З'яўляецца аўтарам п'ес «Віта Брэвіс, ці Нагавіцы Святога Георгія», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат» (у суаўтарстве з Міраславам Адамчыкам), дэтэктыўных аповесцяў і раманаў «Сцэнарый смерці», «Карона Вітаўта Вялікага», «Люстраная фіранка», кінараману-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), таксама апавяданняў. У 2008 годзе ў часопісе «Маладосць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзіміра Сцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень ангела».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клімковіч Максім // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 342.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]