Максім Патырніке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Максім Патырніке
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1989(1989-06-13)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Малдовы Малдова
Сцяг Румыніі Румынія
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Малдовы Петракуб
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2012 Сцяг Малдовы Акадэмія-УТМ (Кішынёў) 103 (4)
2012 Сцяг Малдовы Іскра-Сталь (Рыбніца) 12 (0)
2013 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 23 (1)
2014 Сцяг Польшчы Энергетык-РОВ (Рыбнік) 3 (0)
2014 Сцяг Малдовы Зімбру (Кішынёў) 12 (0)
2015—2017 Сцяг Малдовы Шэрыф (Ціраспаль) 34 (0)
2017— Сцяг Малдовы Петракуб (Хынчэшць) 38 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2017 Сцяг Малдовы Малдова 7 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017

Максім Патырніке (малд.: Maxim Potîrniche, нар. 13 чэрвеня 1989, Кішынёў, Малдаўская ССР) — малдаўскі футбаліст, абаронца клуба «Петракуб».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў 2008 годзе ў складзе кішынёўскага клуба «Акадэмія-УТМ», дзе хутка замацаваўся ў аснове. Улетку 2012 года перайшоў у «Іскру-Сталь».

У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[2]. Хутка замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У лютым 2014 года перайшоў у клуб «Энергетык-РОВ» з другога польскага дывізіёна[3]. Улетку 2014 года вярнуўся на радзіму, выступаў за «Зімбру», потым перайшоў у ціраспальскі «Шэрыф». У жніўні 2017 года стаў іграком клуба «Петракуб».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Малдовы. 10 жніўня 2011 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі