Малая Грамадзянская вуліца (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малая Грамадзянская
Магілёў
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Гістарычны раён Пакроўскі пасад (Падміколле)
Ранейшыя назвы Малая Мяшчанская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Малая Грамадзянская вуліца (руск.: Малая Гражданская улица) — вуліца ў цэнтральнай частцы Магілёва, на тэрыторыі Пакроўскага пасада (Падміколля). Гістарычная назва Вялікая Мяшчанская вуліца[1].

Малая Грамадзянская ў 1941 годзе

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Мае крывалінейную форму, ад Вялікай Грамадзянскай да Сялянскага завулка арыентавана з захаду на ўсход, ад Сялянскага завулка да вул. Катоўскага — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пралягае ўздоўж падножжа карэннага правага берага р. Дняпро. Пачынаецца як працяг Вялікай Грамадзянскай, з поўдня прымыкае 1-ы Рабочы завулак, далей ідзе скрыжаванне з вуліцай Трубініцкіх, Сялянскім і Слабадскім завулкамі, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Катоўскага і Дзябранскім спускам, пераходзячы ў адрэзак вуліцы Катоўскага (далей — Падгорная вуліца). Раней на поўнач ад вуліцы, ад скрыжавання з 1-м Рабочым завулкам да вуліцы пралягаў канец вул. Вялікай Грамадзянскай (цяпер не існуе).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]