Малое Палессе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малое Палессе
Размяшчэнне Украіна

Малое Палессе (укр.: Мале Полісся) — прыродная вобласць у межах Львоўскай і Ровенскай абласцей Украіны.

Уяўляе сабой плоскахвалістую нізіну, амаль замкнутую навакольнымі ўзвышшамі (Валынскім — з поўначы, Падольскім — з поўдня і паўднёвага ўсходу). Геаструктурна тэрыторыя прымеркавана да Валына-Падольскай монакліналі. Паверхня размыта ледавіковымі водамі, хоць амаль уся тэрыторыя знаходзілася па-за межамі старажытнага зледзянення.

Размяшчэнне паміж лесастэпавымі ўчасткамі, дэнудацыйны рэльеф, блізкае да паверхні заляганне мелавых парод надае прыродзе спецыфічныя рысы. Для ландшафтнай структуры характэрна перавага прыродна-тэрытарыяльных комплексаў палескага тыпу з дамешкам лесастэпавых мясцовасцей.

Міжрэччы плоскія, ускладненыя западзінамі і эолавымі пагоркамі, з дзярнова-падзолістымі, дзярновымі і дзярновымі глеяватымі глебамі на флювіягляцыяльных пясках, заняты хваёвымі, хваёва-дубовымі і альховымі лясамі, часткова пад злакава-разнатраўнымі лугамі і раллёй. Слаба расчлянёныя пласкаверхія ўвалы з цёмна-шэрымі ападзоленымі і шэрымі ляснымі глебамі, якія развіваюцца на лёсападобных суглінках, пераважна разараныя. Дэнудаваныя падняцці з дзярновымі карбанатнымі сугліністымі глебамі на элювіі мергеляў разараныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Муха Б. П. Мале Полісся // Географічна енциклопедія України: В 3-х т. / Ред-кол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та інш. — Київ: Українська радянська енціклопедія ім. М. П. Бажана, 1990. — Том 2: З—О. — С. 318-319. — 480 с.: іл.— (В опр.) — ISBN 5-88500-015-8, ISBN 5-88500-012-8 (т. 2). (укр.)