Манарым
Манары́м (фр.: monorime — адна рыфма) — верш, радкі якога яднаюцца адной рыфмай. Шырока распаўсюджаны ва ўсходняй паэзіі, дзе адна рыфма нярэдка паўтараецца ці ва ўсім творы, ці ў асобных строфах. Ва ўсходнеславянскай паэзіі манарым найбольш вядомы як сатырычны і гумарыстычны верш («Чаго баіцца немец?» П. Панчанкі, «Лірычны жарт» С. Ліхадзіеўскага), але сустракаецца і як лірычны.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.