Марс-1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марс-1
Мэта запуска: Навуковае даследаванне Марса з пралётнай траекторыі
Дата запуска апарата 1 лістапада 1962 г.
Апісанне апарата
Маса: 893,5 кг
«Марс-1»
Да 1964 года самы магутны радыётэхнічны комплекс далёкай касмічнай сувязі

Марс-1 — савецкая аўтаматычная міжпланетная станцыя другога пакалення праграмы Марс. Адна з трох АМС серыі М-62.

Касмічны апарат для ажяцяўлення навуковых даследаванняў Марса з пралётнай траекторыі, перадачы інфармацыі аб міжпланетнай прасторы і аб прасторы каля Марса.

Станцыя распрацавана ў ВКБ-1.

«Марс-1» — першы ў гісторыі касмічны апарат, выведзены на траекторыю палёту да Марса.

Спецыяльна для запускаў касмічных апаратаў да Марса быў пабудаваны радыётэхнічны комплекс далёкай касмічнай сувязі. За траекторыяй палёту станцыі сачыў таксама тэлескоп Крымскай астрафізічнай абсерваторыі дыяметрам 2,6 м.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Параметры «Марса-1»:

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя задачы АМС «Марс-1»:

  • ажыцяўленне працяглых даследаванняў касмічнай прасторы пры палёце да Марса,
  • устанаўленне радыёсувязі на міжпланетнай адлегласці,
  • даследаванне Марса і калямарсіянскай касмічнай прасторы з пралётнай траекторыі.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Палёт «Марс-1» даў першыя даныя аб фізічных уласцівасцях касмічнай прасторы між арбітамі Зямлі і Марса (на адлегласці ад Сонца 1—1,24 а.а.), аб інтэнсіўнасці касмічнага выпраменьвання, напружанасці магнітных палёў Зямлі і міжпланетнай прасторы, аб плынях іанізаванага газу, ідучага ад Сонца, і аб размеркаванні метэорнага рэчыва (касмічны апарат перасек 2 метэорныя плыні).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Черток Б. Е. Ракеты и люди (в 4-х тт.) — М.: Машиностроение, 1999. (руск.)