Мархур

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мархур
Turkomen Markhor.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Парнакапытныя

Сямейства:

Пустарогія

Род:

Горныя казлы

Навуковая назва

Capra falconeri
Wagner, 1839

ITIS   625138
NCBI   48167

Міжнародная Чырвоная кніга

Status iucn3.1 EN ru.svg Выміраючыя віды
Выміраючыя віды
IUCN 3.1 Endangered : / 3787

Мархур, Вінтарогі казёл[1] (Capra falconeri) — парнакапытная жывёла з роду горных казлоў сямейства пустарогія (Bovidae).

Апісанне [правіць]

Назва гэтага віду паходзіць ад формы рагоў, што закручваюцца накшталт лейцара або шрубы. У самцоў на шыі і грудзях падвес з падоўжаных цёмных валасоў. Афарбоўка поўсці звычайна рудавата-шэрая, у старых самцоў — брудна-белая. Даўжыня цела да 1,7 м, вышыня ў карку 90 см, важыць да 90 кг, радзей больш.

У самцоў рогі дасягаюць 1,5 м і больш, у самак невялікія рожкі 20-30 см даўжыні.

Арэал [правіць]

Распаўсюджаны ў Заходніх Гімалаях, Кашміры, Малым Тыбеце і Афганістане, а таксама ў гарах па рацэ Пяндж, хрыбтах Кухі-Тангтоб і Бабатаг ў Таджыкістане. Утварае некалькі падвідаў, якія адрозніваюцца формай рагоў. Вінтарогі казёл засяляе стромкія схілы цяснін, скалы і абрывы на вышыні ад 500 да 3500 метраў, сілкуючыся травой і лісцем. З'яўляецца родапачынальнікам некаторых парод хатніх коз.

Вінтарогі казёл — адзін з сімвалаў Пакістана (дзе вядомы як мархур, мархор — «змеяяд»).

Зноскі

  1. Напісанне Мархур, Вінтарогі казёл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.145