Мат

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Чорны кароль атрымаў мат; канец гульні

Мат — у шахматах сітуацыя, калі кароль знаходзіцца пад шахам, а гулец не можа зрабіць ні аднаго ходу, каб яго пазбегнуць. Азначае пройгрыш трапіўшага ў такую сітуацыю боку. У шахматнай натацыі мат пазначаюць знакам «#» або «×» пасля ходу фігуры.

Слова «мат» паходзіць ад словазлучэння з фарсі — «шах мат» (شاه مات‎), якое азначае, што кароль (шах) паралізаваны, блакіраваны, збянтэжаны (такія значэнні слова «мат» у фарсі). Вядомы таксама пераклад словазлучэння «шах мат» як «шах мёртвы» (ад арабскага «мат» — мёртвы), аднак гэтая версія не з'яўляецца праўдападобнай, бо персы пачалі ўжываць гэтае шахматнае азначэнне раней за арабаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]