Маці Божая Адзігітрыя (Пінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
майстар Георгіус
Маці Божая Адзігітрыя. 1678
Матэрыял дошка, яечная тэмпера, пазалота
Памеры 133,3 × 73 × З см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ДБЖ-118)

Маці Божая Адзігітрыя — абраз беларускай школы, напісаны майстрам Георгіусам у 1678 годзе[1]. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ДБЖ-118). Памер абраза — 133,3 × 73 × З см[2].

Фрагмент

Абраз намеснага рада іканастаса[1]. Выяўлены 9-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1967 годзе ў Мікалаеўскай царкве на могілках Пінска[2]. Паводле іншай інфармацыі паступіў з Варварынскай царквы (1830)[1]. Раскрыты рэстаўратарам арэнднага прадпрыемства «Мінскрэстаўрацыя» А. В. Тарасікам у 1991—1994 гадах (Мінск)[2].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Іканапіс Беларусі XVI—XVIII стст. Новыя адкрыцці. Іспанія. 1999—2000. Мінск. 2001.
  • Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе. НММРБ. 2022.

Зноскі

  1. а б в Этыкетка да абраза на выстаўцы «Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе.» НММРБ. 2022.
  2. а б в 101. Маці Боская Адзігітрыя // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 204. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]