Мемарыяльны ансамбль у памяць аб савецкіх воінах Вялікай Айчыннай вайны на Антакальнісе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Мемарыяльны ансамбль у памяць аб савецкіх воінах Вялікай Айчыннай вайны на Антакальнісе
54°41′55″ пн. ш. 25°19′25″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Юозас Бурнейка[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мемарыяльны ансамбль у памяць аб савецкіх воінах Вялікай Айчыннай вайны на Антакальнісе — помнік савецкім воінам, якія вызвалялі Вільнюс ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Уключае пахаванне 2906 воінаў 3-га Беларускага фронту, якія загінулі пры вызваленні Вільнюса ў ліпені 1944 года, 86 партызан і прыкладна 150 рэвалюцыянераў, грамадскіх дзеячаў і дзеячаў культуры Літоўскай ССР. Ансамбль размешчаны ва ўсходняй частцы раёна Вільнюса Антакальніс і з’яўляецца часткай Антакальніскіх могілак, якія былі заснаваны яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя ўладамі Расійскай імперыі. Ансамбль займае плошчу каля 2 га.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная частка ансамбля — даліна, дзе ў брацкіх магілах пахаваны 81 воін, 86 партызан і падпольшчыкаў — члены аператыўных груп ЦК КПЛ, Тракайскай партызанскай брыгады і партызанскай брыгады «Жальгірыс», партызанскага злучэння «Гражына», партызанскіх атрадаў «Бічуляй» («Прыяцелі»), «Дайнавас партызанас» («Партызан Дайнавы»), «Кяршытаяс» («Мсціўца»), імя Адама Міцкевіча, «Мірціс фашызмуй» («Смерць фашызму»), «Шарунас», «Уж пяргале» («За перамогу»). Уваход у даліну — з захаду, ён пазначаны чатырма ўзвышэннямі апорнай гранітнай сцяны, на двух з якіх выгравіраваны лічбы, якія абазначаюць перыяд Вялікай Айчыннай вайны: «1941» і «1945».

Даліна разбіта на шэсць шырокіх тэрас, якія раўнамерна ўздымаюцца ва ўсходні бок. Тэрасы і лесвіцы паміж імі выкладзены плітамі з шэрага граніту. На III—V тэрасах размешчаны 16 надмагілляў з шэрага граніту з паліраванымі плітамі з чорнага граніту.

Брацкія магілы воінаў размешчаны ў даліне і на паўднёвым схіле мемарыяльнага ансамбля, на іх устаноўлены бетонныя надмагіллі з чыгуннымі і гранітнымі плітамі. Магілы на схіле размешчаны трыма тэрасамі, якія падымаюцца ў паўднёвы бок, ля магіл пасаджаны туі.

Акрамя брацкіх магіл савецкіх воінаў і партызан, у савецкі перыяд помнікамі гісторыі лічыліся дзве групы магіл у паўночнай і паўднёва-ўсходняй частцы мемарыяла. Першую групу складала 41 магіла, абвешчаная гістарычным помнікам рэспубліканскага значэння: Герояў Савецкага Саюза — воінаў Вялікай Айчыннай вайны, віленскіх камунараў, вядомых дзяржаўных, партыйных дзеячаў і дзеячаў культуры Літоўскай ССР. Другую групу большай часткай складалі 88 магіл, абвешчаных гістарычнымі помнікамі мясцовага значэння: дзеячаў культуры, вядомых грамадскіх і ваенных дзеячаў Літоўскай ССР, рэвалюцыянераў-падпольшчыкаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]