Літва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Літоўская Рэспубліка
Lietuvos Respublika
Flag of Lithuania.svg Герб Літвы
Сцяг Літвы Герб Літвы

Каардынаты: 55°20′00″ пн. ш. 24°06′00″ у. д. / 55.333333° пн. ш. 24.1° у. д. (G) (O) (Я)

EU-Lithuania.svg
Гімн: «Tautiška giesmė»
Заснавана 1236 г.
Дата незалежнасці 16 лютага 1918 года
11 сакавіка 1990 года (от СССР)
Афіцыйная мова літоўская
Сталіца Вільнюс
Найбуйнейшыя гарады Вільнюс, Каўнас, Клайпеда
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Даля Грыбаўскайтэ
Альгірдас Буткявічус(руск.) бел.
Плошча
• Усяго
123-я ў свеце
65 200 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

3 300 431[1] чал. (128-я)
55 чал./км²
ВУП
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$60 314 млрд.[2]  (75-ы)
$17 940[2]
Валюта Літ (LTL)
Інтэрнэт-дамен .lt
Тэлефонны код +370
Часавы пояс +2

Літва́ (літ.: Lietuva), афіцыйная назва — Літо́ўская Рэспу́бліка (літ.: Lietuvos Respublika) — краіна ў паўночнай Еўропе. Самая вялікая з трох балтыйскіх краін. Мяжуе з Латвіяй на поўначы, Беларуссю на паўднёвым усходзе, Польшчай на поўдні і расійскім анклавам — Калінінградскай вобласцю на паўднёвым захадзе. Член Еўрапейскага саюза з 1 мая 2004.

Змест

Гісторыя [правіць]

Упершыню Літва (Lituae) згадваецца пад 1009 у Кведлінбурскіх аналах (Annales Quedlinburgenses) у сувязі з забойствам літоўскімі паганцамі Бруна Кверфурцкага. На поўдні і ўсходзе Літва непасрэдна межавала з Руссю — Полацкай зямлёй і Гарадзенскім княствам, зазнала іх значны ўплыў і мела з імі сталыя стасункі, плаціла даніну Полацкаму княству, літоўцы ўдзельнічалі ў ваенных паходах полацкіх князёў.

Адміністрацыйны падзел [правіць]

Асновы цяперашняга адміністрацыйнага падзелу датуюцца 1994 годам, апошнія змены якога адносяцца да 2000 года. Гэтыя змены былі звязаныя з уступам краіны ў Еўрапейскі Саюз. Літва мае трохузроўневую сістэму адміністрацыйнага падначалення: яна падзеленая на 10 паветаў (па-літоўску: адз.лік — apskritis, мн.лік — apskritys), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 60 самаўпраўленняў (па-літоўску: адз.лік — savivaldybė, мн.лік — savivaldybės), якія складаюцца з 500 старасцействаў (па-літоўску: адз.лік — seniūnija, мн.лік — seniūnijos).

Геаграфія [правіць]

Плошча Літвы — 65 200 кв. км.

Літва мяжуе з (у дужках — працягласць мяжы):

Літва размешчана ў паўночнай Еўропе і з'яўляецца самай вялікай і населенай прыбалтыйскай краінай. Мае каля 99 кіламетраў пясчанага берагу, з іх 38 кіламетраў берагу, які вядзе ў адкрытае Балтыйскае мора. Літве належыць таксама частка Куршскай касы і акваторыі Куршскага заліва.

Літва размешчаная на заходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскай раўніны. Ландшафт раўнінны, нізінны. Вышыня над узроўнем мора не перавышае 300 метраў. Найвышэйшы пункт: Высокая гара (293,8 м). У цэнтральнай частцы Літвы, з поўначы на поўдзень, працягнулася Сярэднелітоўская нізіна з вышынямі 16-90 м над у.м. Вузкая нізіна з вышынямі да 50 м апаясвае Балтыйскае ўзбярэжжа. Найбольш прыўзнятыя часткі тэрыторыі — Балтыйская града з вышынямі да 294 м, якая працягнулася з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы з Беларуссю, і Жамойцкае ўзвышша на захадзе.

Літва знаходзіцца ў пераходнай зоне паміж марскім і кантынентальным кліматам. Сярэднемесячныя тэмпературы студзеня −5 °C, ліпеня 17 °C. Гадавая сума ападкаў — ад 540 мм у цэнтральных раёнах да 930 мм на ўзбярэжжы. Тры чвэрці атмасферных ападкаў выпадае ў выглядзе дажджоў. Увесну і ўвосень частыя туманы, узімку — адлігі.

Вялікая частка тэрыторыі Літвы мае спрыяльныя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі. Пераважаюць падзолістыя глебы. Найбольш урадлівыя глебы размешчаныя ў цэнтральных раёнах. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 3,6 млн га.

Заходняя Літва і літоўскі шэльф Балтыйскага мора — перспектыўныя раёны здабычы нафты і прыроднага газу. На паўднёвым усходзе маюцца невялікія радовішчы жалезнай руды. Сустракаюцца вынахады гранітаў. У раёне Акмяне, які стаў цэнтрам вытворчасці цэменту, вядзецца здабыча вапнякоў. На марскім узбярэжжы сустракаецца бурштын.

У Літве больш за 5 тыс. азёр. Большасць рэк належаць басейну Нямунаса (Нёмана), галоўнай ракі Літвы (агульная працягласць ракі 937 км, з якіх 475 км прыходзяцца на Літву).

Лясамі пакрыта 1,8 млн га. Найбольш распаўсюджаная хвоя, але сустракаюцца таксама елка, бяроза, алешына, асіна, дуб і ясень. Шмат зайцаў, аленяў і дзікоў; не рэдкасць ласі. Распаўсюджаныя фазаны, цецерукі, качкі і лебедзі. У летнія месяцы ля вады можна сустрэць шмат буслаў.

Унікальныя прыродныя аб'екты Літвы ўзяты пад ахову ў запаведніках і нацыянальных парках.

Насельніцтва [правіць]

Літву насяляе каля 3,51 млн чал.

Самыя буйныя гарады Літвы (па звестках на 2005 г.):

  1. Вільнюс — 540 318 жых.
  2. Каўнас — 361 274 жых.
  3. Клайпеда — 187 442 жых.

83,5% насельніцтва Літвы належаць да этнічных літоўцаў, якія размаўляюць па-літоўску (літоўская мова — адна з двух існуючых балтыйскіх моў), на дзяржаўнай мове краіны. Найбольш значныя нацыянальныя меншасці: палякі (6.7 %), рускія (6.3 %), беларусы (1.2 %).

Традыцыйнай рэлігіяй Літвы з'яўляецца каталіцтва. Рыма-каталіцкі касцёл з'яўляецца асноўнай рэлігіяй для літоўцаў яшчэ з часоў хрышчэння Літвы ў XIV ст.. Не менш за 79 % літоўцаў з'яўляюцца каталікамі. Пратэстанцкая супольнасць складае 1,9 % ад агульнага насельніцтва. Пратэстанты кампактна жывуць у паўночнай і заходняй частках Літвы. Таксама ў краіне жывуць наступныя рэлігійныя меншасці: праваслаўныя, 4,9 % насельніцтва (у асноўным рускія), іудзеі, мусульмане, караімы (старажытнае адгалінаванне ад іудаізму, прадстаўленае ў Літве суполкай з Тракая), якія разам складаюць каля 1,6 % насельнікаў краіны

Дачыненні з Беларуссю [правіць]

Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 30 снежня 1992 года. У 1993 годзе адкрыліся пасольства Беларусі ў Вільні і пасольства Літвы ў Мінску.

У лютым 1995 года падчас афіцыйнага візіту ў Літву Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дамовы аб добрасуседстве і супрацоўніцтве і аб дзяржаўнай мяжы. З мэтай пашырэння памежнай супрацы ў верасні 1997 года Беларусь і Літва ўзялі ўдзел у стварэнні еўрарэгіёну «Нёман». У верасні 1998 года да яго дадаўся еўрарэгіён «Азёрны край». У 1999 годзе ўрад Літвы прыпыніў сувязі з урадам Беларусі на вышэйшым узроўні.

З 2004 года Беларусь і Літва праводзяць рэгулярныя кансультацыі па пытаннях рэгіянальнай бяспекі. Пасольства Літвы выконвае прызначэнне прадстаўніцтва Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы ў Беларусі.

25 мая 2007 года, упершыню з 2000 года, адбылася сустрэча міністраў замежных спраў на памежным КПП «Каменны Лог — Медзінінкай (Меднікі)». У кастрычніку 2007 года ў Літве пабываў старшыня ўраду Беларусі Сяргей Сідорскі для адкрыцця ў Вільні чарговай выстаўкі «Беларусь-ЭКСПА». У лістападзе 2007 года пасля далучэння да Шэнгенскага пагаднення аб паездках грамадзян урад Літвы павысіў кошт уязной візы для беларусаў з 5 да 60 еўра. Па стане на канец 2007 года пабрацімскія адносіны падтрымлівалі 24 акругі і гарады Беларусі і Літвы.

Старшыня камітэта па замежных справах Сойма Літвы Юсцінас Каросас 5 жніўня 2008 года заклікаў унесці прапанову аб спыне палітычнай ізаляцыі Беларусі па прычыне яе безвыніковасці на бліжэйшым паседжанні Еўрапейскай Рады. Яго падтрымаў старшыня Сойма Чэславас Юршэнас. Другая сустрэча старшыняў урадаў (з Гедзімінам Кіркіласам) адбылася 2 верасня 2008 года ў Друскеніках. 11 верасня 2008 года ў Троках у нефармальнай абстаноўцы сустрэліся міністры замежных спраў. 29 снежня 2008 года міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў сустрэўся з літоўскім калегам Вігаўдасам Ушацкасам другі раз[3].

З 2006 года пасол Беларусі ў Літве — У. Н. Дражын.

Мяжа [правіць]

12 чэрвеня 1997 года ў раёне памежнага пераходу «Беняконі» ўстанавілі першы памежны знак. Устаноўку апошняга (1957-га) памежнага знака ажыццявілі 1 сакавіка 2006 года ў раёне возера Гілута ў Браслаўскім раёне. У чэрвені 2007 года дэмаркацыю завяршылі. Абмен канчатковымі дэмаркацыйнымі дакументамі адбыўся ў Вільні 19 чэрвеня 2008 года. Беларуска-літоўская дзяржаўная мяжа стала першай мяжой краіны ЕЗ з Беларуссю, на якой скончылі работы па дэмаркацыі.

На мяжы працуюць 6 міжнародных памежных пунктаў пропуску (2 чыгуначныя і 4 аўтадарожныя) і 11 аўтадарожных для мясцовага руху (спрошчаных)[3].

Гл. таксама [правіць]

Спасылкі [правіць]

Зноскі