Менская базыліянская друкарня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Менская базыліянская друкарня
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі друкарня
Заснаванне
Дата заснавання 1633

Базыліянская друкарня ў Менску — выдавецкая ўстанова 1-й паловы XVII—XIX стст., магчыма, з перапынкам.

Першую базыльянскую друкарню ў Менску згадвае выданы на старабеларускай мове дэкрэт караля Уладзіслава Вазы ад 1633 года, ён называе друкарню «…для друкавання ўсялякіх кніг і выхавання ў іх людзей годных як духоўных, так і свецкіх…». Выданні таго часу не захаваліся і не вядомы са згадак у крыніцах. Напэўна, друкарня названая дэкрэтам 1633 года калі і была створана, то як невялікі варштат для забеспячэння патрэб самога менскага базыліянскага манастыра, або не перажыла вайны 1654—1667 гадоў, або яе выданні знішчаны магчыма ў 2-й палове ХІХ ст.

Першае выданне з адрасам Менскай базыльянскай друкарні вядома ў 1790 годзе. З 1790—1792 гадоў вядома 6 выданняў на польскай мове. З іх толькі адно можна аднесці да мастацкай літаратуры; астатнія — лістоўкі, бо друкарня часткова абслугоўвала дзейнасць Вялікага сейму ў 1791 годзе. У 1794 годзе менскія базыльяне далучыліся да паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць другога падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння Менскага ваяводства да Расійскай Імперыі.

Гісторыя друкарні ў 1793—1799 гадах няпэўная. Па адных звестках, выданняў таго часу не захавалася. Паводле іншых, за XVIII ст. было выдана агулам 14 пазіцый, то-бок у 1793—1797 гадах — яшчэ 8 пазіцый. У гэты перыяд друкарня магла належаць мінскаму губернскаму праўленню (з 1795 года — губернская друкарня / Drukarnia Rzadowa). Дзейнічала прынамсі да 1797 года, з якога вядома адно мастацкае выданне з тыпаграфскім адбіткам "Minsk", які ўжываўся базыліянамі на выданнях 1790 года. Пэўны час ліквідацыі друкарні пакуль не вядома.

Вядомая бібліяграфія друкарні пададзена ў манаграфіі Ларысы Доўнар.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Доўнар Л. Кніжная справа ў Менску (канец XVIII — пач. ХХ ст.). — Мн.: БДУКМ, 2015. — С. 239—241.
  • Joanna Getka Polskojęzycznedruki bazyliańskie (XVIII wiek). — Warszawa, 2013.