Менінгіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Менінгіт
Neisseria meningitidis.jpg
Чыстая культура Neisseria meningitidis. Афарбоўка па Граму
МКХ-10 G0-G3
МКХ-9 320-322
DiseasesDB 22543 22543
MedlinePlus 000680 000680
eMedicine med/2613  med/2613 
MeSH D008581 D008581

Менінгіт (тэрмін складаецца з стар.-грэч.: μῆνιγξ — «мазгавая абалонка» і суфікса лац.: -itis - які пазначае запаленчы працэс) — запаленне мазгавой абалонкі (ахоўнай мембраны галаўнога і спіннога мозгу) праз заражэнне вірусам або бактэрыяй (менінгакок[1]). Уяўляе смяротную небяспеку праз блізкасць запалення да галаўнога і спіннога мозгу.

Пашыранасць і распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Носьбітамі ўзбуджальніка найчасцей ёсць дарослыя, аднак хварэюць пераважна дзеці да 14 гадоў. Распаўсюджваецца праз дыханне і дотык.

Праява[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку нагадвае прастуду: запаленне задняй сценкі глоткі, нязначнае павышэнне тэмпературы, галаўны боль і насмарк. Праз гадзіну тэмпература ўзнімаецца да +40 градусаў. Праз 6 гадзін пачынаюцца ваніты. Адмысловыя праявы — сып на руках, ягадзіцах і бакавых паверхнях тулава.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзеля прадухілення заражэння варта:

  1. карыстацца марлевымі павязкамі;
  2. гуляць штодня на свежым паветры;
  3. ужываць багатую на вітаміны і мікраэлементы ежу;
  4. размінацца і загартоўвацца штодня;
  5. праветрываць штодня пакоі і рабіць вільготную прыборку[2].

Зноскі

  1. Надзея Нікалаева. Менінгіт: прамаруджванне можа каштаваць жыцця // Звязда : газета. — 30 красавіка 2010. — № 83 (26691). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  2. Менінгіт нагадвае прастуду // Звязда : газета. — 25 студзеня 2013. — № 15 (27380). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Запаленчыя захворванні галаўнога мозгу

Шаблон:Захворванні спіннога мозгу