Метрапалітэн Буэнас-Айрэса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Метрапалітэн Буэнас-Айрэса
Subterráneos de Buenos Aires - Antiguo logo.svg
Інфармацыя
Краіна

Сцяг Аргенціны Аргенціна

Горад

Буэнас-Айрэс

Дата адкрыцця

1 снежня 1913

Даўжыня ліній

48,4 км

Колькасць станцый

79

Колькасць ліній

6

Пасажырапаток за дзень

1 706 474 (2009)

Пасажырапаток за год

328,5 млн. (2011)[1]

Схема ліній

Subtes-2007-cor.svg

Метрапалітэн Буэнас-Айрэса — сістэма ліній хуткаснага транспарту Буэнас-Айрэса, адкрыты 1 снежня 1913 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Абмеркаванне аб будаўніцтве метрапалітэна ў Буэнас-Айрэсе пачалося ў канцы XIX ст., бо трамваі, якія функцыянавалі ў горадзе з 1870 года, былі перагружаныя.

У 1909 годзе гарадскі савет Буэнас-Айрэса падпісаў кантракт з Англа-Аргенцінскай трамвайнай кампаніяй (CTAA) на будаўніцтва і эксплуатацыю на працягу 80 гадоў трох ліній метрапалітэна: ад Майскай плошчы да будынка Першай хунты (цяпер лінія А) ад Канстытусьёна да Рэтыра (цяпер лінія С) ад Майскай плошчы да Палерма (цяпер лінія D).

Кампанія пабудавала толькі адну лінію. Першая лінія метро, ​​якая праходзіла ад Майскай плошчы да плошчы Місерэрэ, была адкрыта 1 снежня 1913 года. 1 красавіка 1914 г лінія была дабудавана да станцыі Рыа-дэ-Жанейра, а 1 ліпеня - да будынка Першай хунты.

У 1912 годзе кампанія Lacroze Hermanos атрымала права на будаўніцтва другой лініі метро, ​​якая цяпер называецца лінія B. Лінія была адкрыта 17 кастрычніка 1930 г.

У 1933 Іспана-амерыканская кампанія грамадскіх работ і фінансаў (CHADOPYF) пачала будаўніцтва астатніх ліній метрапалітэна.

З 1939 метрапалітэн падпарадкоўваўся Транспартнай карпарацыі горада Буэнас-Айрэса, з 1952 года - Галоўнай адміністрацыі транспарту Буэнас-Айрэса, з 1963 года - установе «Метрапалітэн Буэнас-Айрэса».

У 1994 годзе па рашэнні прэзідэнта Карласа Саўла Менема метрапалітэн быў аддадзены ў канцэсію фірме Metrovías SA.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Метрапалітэн Буэнас-Айрэса Шаблон:Славутасці Буэнас-Айрэса