Метрапалітэн Валенсіі (Іспанія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Метрапалітэн Валенсіі
Інфармацыя
Краіна Сцяг Іспаніі Іспанія
Горад Валенсія
Дата адкрыцця 1988 год
Даўжыня ліній 143,8 км (з іх толькі 24,2 км праходзяць у тунэлі)
Колькасць станцый 171 (з іх 31 у тунэлі)
Колькасць ліній 10
Схема ліній
Схематычная выява сеткі

Метро Валенсіі ці Metrovalencia — камбінаваная сетка метрапалітэна і трамвая ў іспанскім горадзе Валенсія і яго прыгарадах.

Метрапалітэн ёсць таксама ў венесуэльскім горадзе Валенсія.

Гэта трэці метрапалітэн, пабудаваны ў Іспаніі пасля Мадрыдскага і Барселонскага, другі па даўжыні пасля Мадрыда, і чацвёрты па пасажырапатоку пасля Мадрыда, Барселоны і Більбаа.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Метрапалітэн Валенсіі, Венесуэла

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]