Минская речь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Минская речь»
Арыгінальная
назва
руск.: Минская речь
Тып газета
Заснавана 3 (16) студзеня 1906
Спыненне публікацый 2 (15) лістапада 1906

«Минская речь» — штодзённая грамадска-палітычная і літаратурная газета праваакцябрысцкага кірунку, якая выдавалася з 3(16) студзеня 1906 да 2(15) лістапада 1906 у Мінску на рускай мове. Выдавец Мінскі губернскі камітэт апекі народнай цвярозасці, рэдактар І. Арскі.

Згодна з апублікаванай праграмай, газета абязвалася выступаць за свабоду і парадак на аснове прынцыпаў, вызначаных царскім маніфестам ад 17 кастрычніка 1905 года, садзейнічаць ураду ў справе палітычнай стабілізацыі дзяржавы і абараняць інтарэсы Расіі.

Друкавала пастановы ўрада і губернатара П. Курлова, рабіла нападкі на «еврейско–польский блок» і кадэтаў за палітычныя і культурна–нацянальныя патрабаванні, якія супярэчылі адзінству Расіскай імперыі. Апраўдвала Курлоўскі расстрэл 1905 года ў Мінску. Адмаўляла права народаў Расіі на самавызначэнне, атаясамлівала нацыю з дзяржавай, абгрунтоўвала эканамічную неэфектыўнасць аднанацыянальных дзяржаў (10.6.1906, артыкул «Национальность и ее значение»). Даказвала несумяшчальнасць гвалтоўнага адчужэння прыватнай уласнасці і ваяўнічага атэізма з дэмакратыяй, гуманізмам і правасвядомасцю (15.7.1906, артыкул «Социализм апостольский и социализм современный»).

Выступала з нападкамі на рускіх літаратараў дэмакратычнага кірунку М. Горкага (24.1.1906 артыкул «Кривляния М. Горького»), Л. Андрэева (1.11.1906, артыкул «Кто он?»).

Спыніла існаванне з-за адсутнасці падтрымкі ў рускам грамадстве. Пераемнікам яе стала газета «Минское слово».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]