Многашчацінкавыя чэрві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Многашчацінкавыя чэрві
Bearded Fireworm (Small).jpg
Hermodice carunculata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polychaeta Grube, 1850

Падкласы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   64358
NCBI   6341
EOL   84

Многашчацінкавыя чэрві (Polychaeta) — клас кольчатых чарвей.

Вядомы з кембрыю (каля 570 млн г. назад). Продкі малашчацінкавых чарвей. 25 атрадаў, каля 80 сямействаў, больш за 7 тыс. відаў. Сярод найбольш характэрных і вядомых прадстаўнікоў многашчацінкавых чарвей — нерэіды, афрадыты (марскія мышы), палола, пескажылы і інш.

Даўжыня ад 2 мм да 3 м. Цела складаецца з мноства (да некалькіх соцень) кольцаў-сегментаў; у кожным з іх паўтараецца комплекс унутраных органаў. Сегменты тулава маюць прымітыўныя канечнасці (параподыі) са шматлікімі шчацінкамі (адсюль назва). 3 параподыямі часта звязаны галінастыя прыдаткі — шчэлепы; у некаторых многашчацінкавых чарвей іх ролю выконвае венчык шчупальцаў.

Пашыраны ва ўсіх акіянах, некаторыя — у прэсных водах, на сушы — у подсціле трапічных лясоў. Большасць відаў — жыхары дна, трапляюцца да глыбіні 10 км, поўзаюць па грунце або закопваюцца ў мул; многія жывуць у збудаваных з пяску ці іншага матэрыялу трубачках рознай формы. Кормяцца дэтрытам; многія драпежнікі, нярэдка каменсалы, зрэдку паразіты.

Раздзельнаполыя; развіццё з метамарфозам, з яйца выходзіць лічынка трахафора.