Мужчынская зборная Ісландыі па баскетболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Зборная Ісландыі па баскетболе — нацыянальная баскетбольная зборная, якая прадстаўляе Ісландыю на міжнародных баскетбольных спаборніцтвах. Кіруецца Ісландскай баскетбольнай федэрацыяй.

У 2015 годзе ўпершыню прыняла ўдзел у Еўрабаскеце, на якім заняла 21-е месца, не атрымаўшы ніводнай перамогі.