Музей сялянскага мастацтва Румыніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Музей сялянскага мастацтва Румыніі
рум.: Muzeul Țăranului Român
Заснаваны 1906
Адкрыты 1990
Месцазнаходжанне Бухарэст, Румынія
Адрас Șoseaua Kiseleff nr. 3[1]
muzeultaranuluiroman.ro
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей сялянскага мастацтва Румыніі[2] — установа культуры ў Бухарэсце (Румынія). Музей размешчаны на шашы Кісялёва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей заснаваны ў 1906 годзе. Першым кіраўніком музея на працягу сарака гадоў быў гісторык Аляксандру Цыгара-Самуркаш.

У 1944 годзе ў будынку быў арганізаваны Музей Леніна і Сталіна. Арыгінальны ж музей пад новай назвай «Папулярнае мастацтва Румынскай Сацыялістычнай Рэспублікі» на 25 гадоў пераехаў у палац Штырбей на галоўнай вуліцы Бухарэста. Увесь гэты час каштоўныя і асабліва рэлігійныя экспанаты не выстаўляліся. Тым не менш, калекцыя музея папоўнілася ўтройчы. У 1990 годзе музей вярнуўся ў свой спрадвечны будынак[3]. Музей атрымаў мноства ўзнагарод. У 1996 годзе ён атрымаў прэмію «Музей года ў Еўропе»[4].

Зноскі

  1. Muzeul Național al Țăranului Român
  2. Бухарест / А. А. Герцен, П. С. Павлинов // Большой Кавказ — Великий канал. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2006. — С. 426—428. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 5-85270-333-8.
  3. История музея (рум.)(недаступная спасылка). muzeultaranuluiroman.ro. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2017. Праверана 10 кастрычніка 2011.
  4. European Museum Forum, All awards 1977-2003 (англ.)(недаступная спасылка). PACE. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2004. Праверана 10 кастрычніка 2011.