Мэрта Стэневі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мэрта Стэневі
шведск.: Märta Stenevi
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 30 сакавіка 1976(1976-03-30)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Мэрта Вікторыя Стэневі (швед. Anna Märta Viktoria Stenevi, у дзявоцтве Валін, Wallin, нар. 30 сакавіка 1976, Лунд, Швецыя) — шведскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з двух спікераў Партыі зялёных з 31 студзеня 2021 года (сумесна з Перам Болундам). У мінулым — міністр гендэрнай роўнасці і жыллёвага будаўніцтва, які нясе асаблівую адказнасць за развіццё гарадоў і барацьбу з дыскрымінацыяй і сегрэгацыяй у Міністэрстве працы Швецыі з 5 лютага па 30 лістапада 2021 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 30 сакавіка 1976 года ў парафіі Альхельгона (Усіх Святых) на поўнач ад горада Лунд. Вывучала літаратуразнаўства, кіно, выдавецкую справу і бізнес-адміністраванне ў Лундскім універсітэце.

15 гадоў працавала ў выдавецкім бізнэсе, у тым ліку менеджарам па закупках у International Masters Publishers.

Была рэгіянальным дарадцам у лене Сконэ ў 2014—2016 гадах, муніцыпальным дарадцам у Мальмё ў 2016—2019 гадах, партыйным сакратаром Партыі зялёных у 2019—2021 гадах. Была кандыдатам на выбарах у Еўрапейскі парламент 26 траўня 2019 года. Пасля сыходу з палітыкі Ісабелы Лёвін, на партыйным з’ездзе 31 студзеня 2021 года 142 з 265 галасамі абрана спікерам Партыі зялёных (сумесна з Перам Балундам).

24 лістапада 2021 года «Зялёныя» адмовіліся працаваць ва ўрадзе, якому трэба будзе выконваць прыняты рыксдагам бюджэт, прапанаваны правымі, і пакінулі кааліцыю.

Зноскі

  1. а б в Wallin, Anna Märta Viktoria // Sveriges befolkning 1990Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 22 жніўня 2021.