Мікалай Георгіевіч Сталяроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Георгіевіч Сталяроў
Дата нараджэння 22 мая 1922(1922-05-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1993(1993-02-23) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза Герой Савецкага Саюза медаль «Залатая Зорка» медаль «Залатая Зорка»
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Георгіевіч Сталяроў (руск.: Никола́й Гео́ргиевич Столяро́в; 22 мая 1922, Казань — 23 лютага 1993) — савецкі ваенны лётчык, двойчы Герой Савецкага Саюза (1.7.1944 і 27.6.1945), падпалкоўнік (1953). Член КПСС з 1944.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1941 года добраахвотна ўступіў у Савецкую Армію, скончыў Свярдлоўскую ваенную авіяцыйную школу (1941). На франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 з 1942 года, пілот 820-га штурмавога авіяцыйнага палка, з мая 1943 года — лётчык і камандзір звяна 667-га штурмавога авіяцыйнага палка, з красавіка 1944 года намеснік камандзіра і камандзір эскадрыллі і штурман 141-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка. Удзельнічаў у баях на Калінінскім, Варонежскім, Стэпавым, 2-м і 1-м Украінскіх франтах, зрабіў звыш 180 паспяховых баявых вылетаў. Пасля вайны скончыў Палтаўскую вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў (1946) і Ваенна-паветраную акадэмію (1954), быў штурманам і намеснікам камандзіра авіяцыйнага палка. З 1956 года ў запасе. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага і медалямі.

Зноскі

  1. Столяров Николай Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Столяров Николай Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.