Мікалай Міхайлавіч Смірноў
Мікалай Міхайлавіч Смірноў | |
---|---|
руск.: Николай Михайлович Смирнов | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1919 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 жніўня 2000[1] (81 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, урач |
Навуковая сфера | педыятрыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1967) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Міхайлавіч Смірно́ў[2] (руск.: Николай Михайлович Смирнов; 22 красавіка 1919 — 3 жніўня 2000 — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Маскве. У 1941 годзе скончыў 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944—1949 гадах ардынатар Дзіцячай клінікі і аспірант 1-га Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1949—1951 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута педыятрыі Акадэміі медыцынскіх навук СССР. У 1951—1956 гадах асістэнт кафедры дзіцячых хвароб 1-га Маскоўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1956 года М. М. Смірноў у Віцебскім медыцынскім інстытуце, прафесар кафедры дзіцячых хвароб, у 1956—1972 гадах — яе загадчык. З 1980-х гадоў працаваў у Маскве[2].
Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар навуковых прац па фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, дыхання і стрававання ў дзяцей. Сярод апублікаванага:
- Изменения сердечно-сосудистой системы у детей в различные периоды пневмонии // Сердечно-сосудистая патология при заболеваниях органов дыхания и ревматизме у детей. — М., 1959.
- Бронхопневмония у детей раннего возраста. // Инфекционно-аллергические заболевания у детей. — М., 1965.
З 1979 года ўдзельнік Маскоўскага мужчынскага хору ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны[3].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Смірноў Мікалай Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 57. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Здравоохранение Беларуси. Знаменательные и юбилейные даты. 2009 год. // Составители Н. Ф. Змачинская, Л. В. Хлус. — Минск, 2009. (руск.)
- Смирнов, Николай Михайлович (доктор медицинских наук; 1919—2000) (руск.) // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
- Смірноў Мікалай Міхайлавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Вучоныя Беларусі. Смірноў, Мікалай Міхайлавіч (доктар медыцынскіх навук; педыятрыя; 1919—2000)
- Общая информация о кафедре педиатрии ФПК и ПК ВГМУ (руск.) // Сайт ВДМУ
- Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 8 сакавіка 2022. (руск.)
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 3 жніўня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Выкладчыкі 1-га МДМУ
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі 1-га МДМУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Педыятры СССР
- Педыятры Беларусі
- Педыятры Расіі
- Афіцэры СССР
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны