22 красавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
22 красавіка — сто дванаццаты (сто трынаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 967: Асвячоны храмавы комплекс Бантэайсрэй.
- 1216: Завяршылася бітва на Ліпіцы, буйнешая міжусобная бітва ў гісторыі Русі.
- 1370: У Парыжы пачалося будаўніцтва Бастыліі.
- 1500: Экспедыцыя Педра Альварэса Кабрала дасягнула ўзбярэжжа сучаснай Бразіліі.
- 1509: Пачатак валадарства Генрыха VIII, караля англійскага.
- 1838: Упершыню Атлантычны акіян перасёк параход, у гавань Нью-Ёрку прыбыў англійскі параход «Сірыюс».
- 1915: У ходзе 1-й сусветнай вайны Германія прымяніла хлор як хімічную зброю супраць англа-французскіх войск паблізу города Іпр (Бельгія).
- 1919: Польскія войскі занялі Вільню
- 1969: У Х'юстане (ЗША) праведзеная першая перасадка чалавечага вока.
- 1997: 126-дзённае ўтрыманне закладнікаў у рэзідэнцыі японскага пасла ў Ліме скончылася штурмам і захопам будынку перуанскімі вайскоўцамі.
Нарадзіліся [правіць]
- 1658: Джузэпэ Тарэлі, італьянскі скрыпач і кампазітар (пам. 8.2.1709)
- 1724: Імануіл Кант, нямецкі філосаф (пам. 12.2.1804)
- 1870: Уладзімір Ленін (пам. 21.1.1924)
- 1876: Роберт Барані, аўстрыйскі отарыналарынголаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1914).
- 1899: Уладзімір Набокаў, пісьменнік, навуковец-энтамолаг (пам. 2.7.1977)
- 1904: Роберт Опенгеймер, амерыканскі фізік, кіраўнік амерыканскага атамнага праекту
- 1909: Рыта Леві-Мантальчыні, італьянскі нейрабіёлаг
- 1957: Дональд Туск, польскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Польшчы
- 1982: Кака, бразільскі футбаліст
Гл. таксама Нарадзіліся 22 красавіка
Памерлі [правіць]
- 296: Кай, папа рымскі
- 536: Агапій I, папа рымскі
- 1462: Жыльбер дэ Лануа, бургундскі падарожнік і дыпламат (нар. 1386)
- 1833: Рычард Трэвітык, англійскі вынаходнік, стваральнік першай паравой машыны падвышанага ціску (нар. 13.4.1771)
- 1937: Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч (нар. 26.12(7.1).1897)
- 1945: Кетэ Кольвіц, нямецкі графік
- 1954: Сяргей Сахараў, беларускі фалькларыст і педагог (нар. 29.9.1880)
- 2011: Сяргей Леанідавіч Лагун, беларускі цяжкаатлет
Святкуюць [правіць]
Міжнародны дзень Маці-Зямлі.
Бразілія, Дзень адкрыцця.
Іспанія, Дзень каралевы Ізабэлы.