Мікалай Пятровіч Пісарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Пісарэнка
Дата нараджэння 11 верасня 1926(1926-09-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 2009(2009-02-22) (82 гады)
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1964) і доктар навук[d] (1977)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў

Мікалай Пятровіч Пісарэнка (11 верасня 1926, в. Ніколіна Балка, Стаўрапольскі край, РСФСР — 22 лютага 2009) — савецкі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1977), прафесар (1981), акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993), член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1943 годзе ў сямнаццацігадовым узросце добраахвотнікам уступіў у шэрагі Савецкай Арміі, дзе праслужыў у званні радавога да мая 1945 года.

Пасля сканчэння бухгалтарскага аддзялення Пяцігорскага кааператыўнага тэхнікума тры гады працаваў галоўным бухгалтарам райспажыўсаюза ў Туркменскім раёне і тры гады — у Качубееўскім раёне Стаўрапольскага краю. Потым па накіраванню Стаўрапольскага краёвага спажыўсаюза яго перавялі на пасаду галоўнага бухгалтара Чаркескага аблспажыўсаюза, дзе пасля ён працаваў намеснікам старшыні ўпраўлення па фінансах.

У 1961 годзе скончыў Усесаюзны завочны інстытут савецкага гандлю па спецыяльнасці «бухгалтар-эканаміст», у 1964 годзе скончыў аспірантуру ў Маскоўскім кааператыўным інстытуце.

З 1966 па 1973 год працаваў у Маскоўскім кааператыўным інстытуце. У 1973—1978 годзе працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце эканомікі АН СССР.

У 1978 годзе быў зацверджаны на пасаду прарэктара Маскоўскага кааператыўнага інстытута па Гомельскім філіяле. У 1980 годзе стаў першым рэктарам Гомельскага кааператыўнага інстытута Цэнтрасаюза. З 1996 па 2001 год працаваў у гэтым універсітэце загадчыкам кафедры эканомікі гандлю. Пасля 2001 года працаваў прафесарам гэтай кафедры.

З 17 лістапада 2003 года — галоўны рэдактар навукова-практычнага часопіса «Спажывецкая кааперацыя».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Дружбы народаў
  • Ганаровая грамата Інстытута эканомікі Акадэміі навук СССР
  • Ганаровая грамата Праўлення Цэнтрасаюза і Прэзідыума ЦК прафсаюзаў
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР

За вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне кадраў для спажывецкай кааперацыі яму прысвоена званне «Ганаровы ветэран спажывецкай кааперацыі Беларусі».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Потребительская кооперация(руск.). — 2006. — № 3(14). — С. 4-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]