Стаўрапольскі край

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Ставропольский край
Стаўрапольскі край
герб
сцяг
Map of Russia - Stavropol Krai (2008-03).svg
Афіцыйная мова руская
Тып суб'екту федэрацыі Край
Федеральная акруга Паўднёвая
Эканамічная акруга Паўночна-Каўказская
Сталіца Стаўрапаль
Губернатар Аляксандр Чарнагораў
Плошча
- Усяго
- % Вада
48 месца
66 500 км2
Насельніцтва
- Усяго (2005)
- Шчыльнасць
16 месца
2 735 139
41/км²
Аўтамабільны код 26
Часавы пояс UTC+3

Стаўрапольскі край, суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на поўдні еўрапейскай часцы страны. Мяжуе з Калмыкіяй, Краснадарскім краем, Дагестанам, Чачэнскай рэспублікай, Растоўскай вобласцю, Карачаева-Чаркесіяй і Кабардзіна-Балкарыяй.

Утвораны 13 лютага 1924 пад назвай Паўднёваўсходняя вобласць. З 16 кастрычніка 1924 меў назву Паўночна-Каўказскі край, з 17 сакавіка 1937Арджанікідзаўскі край, з 12 студзеня 1943Стаўрапальскі край.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Край рзмешчаны ў цэнтральнай частцы Прадкаўказзя і на паўночным склоне Вялікага Каўказа.

Карысныя выкапні — прыродны газ, нафта, поліметалы, будаўнічыя матэрыялы. Найбольш вядомыя радовішчы: газу — Сенгілееўскае і Поўнача-Стаўрапольска-Пелагіадзінскае; нафты — Праскавейскае. Вялікая частка тэрыторыі Стаўрапальскага края занята Стаўрапальскім узвышшам, пераходзячым на ўсходзе ў Церска-Кумскую нізіна. На поўначы ўзвышша зліваецца з Кума-Манычской упадзінай. У паласе перадгор'яў вылучаецца курортны раён Каўказскіх Мінеральных Вод з горамі-лакалітамі, вышынёй да 1401 (г. Бештау).

Асноўныя рэкі — Кубань, Кума з Подкумком, Золкой і інш. Азёры нешматлікія: Тамбуканскае возера (з запасамі лячэбнай гразі), частка возера Маныч-Гудзіла, возера Цаган-Хак і інш.

Стаўрапальскі край размешчаны, у асноўным, у стэпной і полупустыннай зонах. Глебы галоўным чынам чарназёмныя і каштанавыя. Пераважаюць разнатраўна-злакавыя і злакавыя стэпы, на ўсходзе і поўночным усходзе — палынова-злакавая расліннасць з саланцами і саланчакамі. Стэпы большай часткай распаханы. На высокіх участках Стаўрапальскага ўзвышша — масівы шыракалістых дубова-грабавых лясоў (участкі лесастэпу). У стэпы ёсць грызуны (байбакі, палёўкі, хамякі, тушканчыкі і інш.), сустракаюцца вушасты вожык, ласка, лісіца, воўк. У плаўнях Кумы — камышовы кот і дзік. На азёрах і балотах шмат вадаплаўнай птушкі.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне (электратэхнічнае абсталявання, станкі, прыборы, аўтакраны, аўтапрычэпы), харчовая, лёгкая, здабыча нафты і газу, хімічная (мінеральныя ўгнаенні), электраэнергетычная, будаўнічых матэрыялаў, мэблевая.

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на гадоўлі збожжа і падсолнечніка, вядучая роля ў жывёлагадоўлі прыналежыць скатагадоўлі, танкаруннай авечкагадоўлі. Шырока развіта садоўніцтва, вінаградарства, птушкагадоўля, свінагадоўля, пчалярства.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва 2718,0 тыс. чалавек (2005, 2735,1 тыс. у 2002), шчыльнасць насельніцтва 40,9 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва 56,2 %. Большасць насельніцтва края складаюць рускія — 81,6 %. Традыцыйна вялікія ў боку этнічныя суполкі армян (5,5 %), украінцаў (1,7 %) і грэкаў (1,2). У апошнія дзесяцігоддзі ўзрасло колькасць дагестанскіх народаў, асабліва даргінцаў — 1,5 %. Нагайцы і туркмены, якія пражываюць на ўсходзе і паўночным усходзе з'яўляюцца нашчадкамі качавога насельніцтва края да славянскага засялення. Для прадгорных раёнаў тое ж можна сказаць аб асяцінах, адыгейскіх народах і абазінах.

Адміністратыўны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У склад края ўваходзяць 26 раёнаў, 10 гарадоў краявога падпарадкавання, 10 гарадоў раённага падпарадкавання, 18 рабочых і курортных пасёлкаў. Найбуйнейшыя гарады Стаўрапаль, Пяцігорск, Невіннамыск, Кіславодск.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

герб Адміністрацыйны падзел Расіі сцяг

Рэспублікі: Адыгея | Алтай | Башкартастан | Бурація | Дагестан | Інгушэція | Кабардзіна-Балкарыя | Калмыкія | Карачаева-Чаркесія | Карэлія | Комі | Марый Эл | Мардовія | Паўночная Асеція | Татарстан | Тува | Удмуртыя | Хакасія | Чачня | Чувашыя | Якуція

Края: Алтайскі | Забайкальскі | Камчацкі | Краснадарскі | Краснаярскі | Пермскі | Прыморскі | Стаўрапольскі | Хабараўскі

Вобласці: Амурская | Арлоўская | Архангельская | Арэнбургская | Астраханская | Белгародская | Бранская | Валгаградская | Валагодская | Варонежская | Іванаўская | Іркуцкая | Калінінградская | Калужская | Кемераўская | Кіраўская | Кастрамская | Курганская | Курская | Ленінградская | Ліпецкая | Магаданская | Маскоўская | Мурманская | Ніжагародская | Наўгародская | Новасібірская | Омская | Пензенская | Пскоўская | Растоўская | Разанская | Самарская | Саратаўская | Сахалінская | Свярдлоўская | Смаленская | Тамбоўская | Томская | Тульская | Уладзімірская | Ульянаўская | Цвярская | Цюменская | Чалябінская | Яраслаўская

Гарады федэральнага значэння: Масква | Санкт-Пецярбург

Аўтаномная вобласць: Яўрэйская

Аўтаномныя акругі: Ненецкая | Ханты-Мансійская — Югра | Чукоцкая | Ямала-Ненецкая