Мілян Яблан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мілян Яблан
Поўнае імя Miljan Jablan
Нарадзіўся 30 студзеня 1985(1985-01-30)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 192 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Харватыя Борац
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2005 Сербія і Чарнагорыя Элан (Србабран) 66 (4)
2006—2007 Паўночная Македонія Сілекс (Кратава)
2007 Сербія Спартак (Субаціца) 13 (1)
2008—2009 Сербія ЧСК Півара (Чаларова) 27 (2)
2009 Сербія Нові-Сад 4 (0)
2010 Сербія ЧСК Півара (Чаларова) 16 (3)
2010—2011 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 15 (0)
2012—2013 Беларусь Нёман (Гродна) 39 (3)
2014 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 18 (0)
2015 Казахстан Акжайык (Уральск) 10 (0)
2015—2016 Сербія Борац (Чачак) 20 (0)
2016 Літва Судува (Марыямпале) 21 (1)
2016 Сербія Борац (Чачак) 0 (0)
2017 Чарнагорыя Младаст (Падгорыца) 10 (1)
2017 Арменія Алашкерт (Мартуні) 6 (0)
2018—2019 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 15 (0)
2020 Сербія Кабел (Нові-Сад) 3 (0)
2020—2021 Сербія Младаст (Нові-Сад)
2021 Сербія Тэкстылац (Аджацы)
2021 Славенія Драва (Птуй) 1 (0)
2022 Сербія ЧСК Півара (Чаларова)
2023— Харватыя Борац (Бобата)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 сакавіка 2023.

Мілян Яблан (сербск.: Miljan Jablan, нар. 30 студзеня 1985) — сербскі футбаліст, абаронца харвацкага клуба «Борац» з Бобаты.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у Сербіі за розныя клубы. У студзені 2012 перайшоў у гродзенскі «Нёман», аднак з-за траўмы ўпершыню з’явіўся на полі толькі 18 мая ў матчы 11 тура супраць «Гомеля». Дэбют атрымаўся няўдалым: з-за яго памылак каманда прапусціла два галы, а сам ён быў заменены ўжо на 30-й хвіліне[2]. Пазней, аднак, замацаваўся ў асноўным складзе.

Сезон 2013 пачынаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды, але пазней быў пераведзены на пазіцыю апорнага паўабаронцы, дзе таксама выступаў паспяхова. 28 верасня 2013 адпомсціў «Гомелю», забіўшы ў яго вароты прыгожы мяч з 40 метраў.

У лютым 2014 перайшоў у казахстанскі клуб «Кайсар»[3]. Згуляў за «Кайсар» 18 матчаў, але па закачэнні сезону 2014 пакінуў Кызыларду. У лютым 2015 падпісаў кантракт з «Акжайыкам»[4].

Улетку 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Борац». З лютага па жнівень 2016 года выступаў за літоўскую «Судуву», пазней вярнуўся ў «Борац». У пачатку 2017 года стаў іграком чарнагорскага клуба «Младаст», з якім заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Чарнагорыі. Улетку 2017 года перайшоў у «Алашкерт», аднак пасля першай паловы сезону 2017/18 з-за траўмы пакінуў каманду.

У ліпені 2018 года далучыўся да клуба «Пролетар», які выйшаў у сербскую Суперлігу. У лютым 2020 года перайшоў у «Кабел» з Першай лігі, а сезон 2020/21 пачаў у іншым клубе з Нові-Сада — «Младасці», але пеазней перайшоў у «Тэкстылац». У жніўні 2021 года стаў іграком «Дравы» з другой славенскай лігі, але хутка пакінуў каманду. У 2022 годзе гуляў за клуб «ЧСК Півара», а ў лютым 2023 года перайшоў у харвацкі «Борац» з Бобаты.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Чарнагорыі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Чарнагорыі: 2017

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]