Мінскі манетна-рэчавы скарб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэбная шкатулка (Германія, XVIII ст.), сярэбраныя падсвечнікі (Расійскя Імперыя, 1873 г.), сярэбраная дэкаратыўная талерка (Рэч Паспалітая, XVIII ст.), манеты

Мінскі скарб — манетна-рэчавы скарб, знойдзены ў 1988 годзе ў Мінску на скрыжаванні вуліц Валадарскага і Гарадскі вал пры пракладцы цеплатрасы. Экскаватар зачапіў сярэбраны падсвечнік, які рабочыя прынялі за снарад.

Сярэбраная шкатулка (майстар Андрэй Іваноў, Расійская імперыя, Масква, 1765 г.), сярэбраная дэкаратыўная талерка (Германія, XVIII ст.), манеты

Мінскі скарб складаецца з 547 сярэбраных прадметаў агульнай вагай 13 кг.: манеты, медалі і посуд. Манеты і ўзнагароды Расійскай імперыі канца XIX ст. Сярод прадметаў — блюда і кубак XVII ст., падсвечнікі, датаваныя 1783 г. і зробленая мінскім майстрам Борухам Тапазам, шкатулка, падораная ў XVIIІ ст., мяркуючы па подпісу, грузінскай князёўне Кацярыне Батурынай-Менглерыйскай[1] і дэкаратыўная сервіроўка фабрыкі І. С. Губкіна — афіцыйнага пастаўшчыка імператарскага двара. Губкін у 1841 г. заснаваў у Маскве фабрыку залатых і сярэбраных вырабаў, якая спецыялізавалася галоўным чынам на вырабах з пазалочанага срэбра.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]