Мітоз
Мітоз (ад грэч. Mitos - нітка) — непрамое дзяленне клеткі, карыокінез, найбольш распаўсюджаны спосаб рэпрадукцыі эукарыятычных клетак. Біялагічнае значэнне мітозу складаецца ў строга аднолькавым размеркаванні рэпліцыраваных храмасом паміж даччынымі ядрамі, што забяспечвае ўтварэнне генетычна ідэнтычных даччыных клетак і захоўвае пераемнасць у шэрагу клеткавых пакаленняў.
Мітоз - адзін з фундаментальных працэсаў антагенезу. Мітатычнае дзяленне забяспечвае рост мнагаклетачных эукарыёт за кошт павелічэння папуляцыі тканкавых клетак. У выніку мітатычнага дзялення клетак мерыстэм павялічваюцца тканкавыя папуляцыі раслінных клетак. Драбленне аплодненага яйка і рост большасці тканак у жывёл таксама адбываецца шляхам мітатычных дзяленняў.
На падставе марфалагічных асаблівасцяў мітоз ўмоўна падзяляецца на стадыі: прафазу, праметафазу, метафазу, анафазу, целафазу. Першыя апісанні мітатычных фаз і ўстанаўленне іх паслядоўнасці былі зроблены ў 70-80-х гадах XIX стагоддзя. У канцы 1870-х - пачатку 1880-х гадоў нямецкі гістолаг Вальтэр Флемінг для абазначэння працэсу непрамога дзялення клеткі увёў тэрмін «Мітоз».
| Клетачны цыкл | ||
|---|---|---|
| Інтэрфаза | G1-фаза · S-фаза · G2-фаза | |
| M-фаза | Мітоз (Прэпрафаза · Прафаза · Праметафаза · Метафаза · Анафаза · Целафаза) · Цытакінез | |
| Кантрольныя пункты кл. цыклу | Пункт рэстрыкцыі · Пункт верацяна · Пострэплікацыйны пункт | |
| Іншыя клетачныя фазы | G0-фаза · Апаптоз · Меёз | |