Міхаіл Цімафеевіч Салдаткін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Цімафеевіч Салдаткін
руск.: Михаил Тимофеевич Солдаткин
Дата нараджэння 10 лістапада 1919(1919-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1987(1987-12-17) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера будаўніцтва[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За адвагу»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Міхаіл Цімафеевіч Салда́ткін[1] (руск.: Михаил Тимофеевич Солдаткин; 10 лістапада 1919 — 17 снежня 1987) — вучоны ў галіне будаўнічых матэрыялаў і вырабаў, цеплазабеспячэння і вентыляцыі будынкаў, доктар тэхнічных навук (1973), прафесар. Заслужаны будаўнік Беларускай ССР (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Сасноўка (Ульянаўская вобласць, Расія). З 1939 года ў Чырвонай Арміі. У 1948 годзе скончыў Горкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1953[1] года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце на факультэце энергетычнага будаўніцтва. З 1960 года займаў пасаду прарэктара, у 1967—1987 гадах (з 1972 года[1]) — загадчык кафедры «Цеплагазазабеспячэнне і ветыляцыя».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па тэрмаапрацоўцы бетону, панэлей, даследаванні фільтрацыі паветра і цеплафізічных параметраў будаўнічых матэрыялаў.

Сярод апублікаванага:

  • Разлік фільтрацыі паветра праз керамзітабетонныя матэрыялы. (разам з В. Д. Акельевым) // Весці АН БССР. Серыя фіз.-энергетычных навук. !968, № 3.
  • Строительная теплофизика: Метод. указания и задания на курсовую работу для студентов специальности «Теплогазоснабжение и вентиляция» / Бел. политехн. ин-т, Каф. теплогазоснабжения и вентиляции. — Мн., 1966.
  • Термообработка панелей наружных стен в электроиндукционной установке: Опыт з-да железобетон. изделий Мин. домостроит. комбината N 1 / Госстрой СССР, Центр. науч.-исслед. и проект.-эксперим. ин-т орг., механизации и техн. помощи стр-ву, Центр. бюро техн. информ. — М.: Изд-во лит. по стр-ву, 1968.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]