Наасфера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Наасфера (грэч. νόοςрозум і σφαῖρα) — сфера ўзаемадзеяння грамадства і прыроды, у межах якой разумная чалавечая дзейнасць становіцца вызначальным фактарам развіцця. У гэтым значэнні часам карыстаюцца тэрмінамі «антрапасфера», «сацыясфера», «біятэхнасфера». Паняцце і тэрмін «наасфера» ўвёў у пач. 20 ст. французскі вучоны Э. Леруа. Наасфера - гэта новая вышэйшая стадыя развіцця біясферы, станаўленне якой звязана з развіццём грамадства, якое аказвае вялікае ўздзеянне на прыродныя працэсы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7