Набярэжная Лейтэнанта Шміта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Набярэжная Лейтэнанта Шміта
Васілеастроўскі раён
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 1,4 ± 0,1 км
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Набярэжная Лейтэнанта Шміта — правая набярэжная Вялікай Нявы ў Санкт-Пецярбургу.

Пралягае ад Благавешчанскага моста да 22-23 ліній В. В. Размешчана на Васільеўскім востраве.

У першай чвэрці XVIII стагоддзя быў узведзены дом № 17, перабудаваны для Марскога корпуса ў 1796—1798 гадах па праекце архітэктара Ф. І. Волкава, з дамавым храмам пры ім у гонар Паўла Спавяданьніка. Сёння ў гэтым будынку знаходзіцца Марскі Корпус Пятра Вялікага. Перад будынкам вучылішча стаіць помнік мараплаўцу і адміралу І. Ф. Крузенштэрну, які здзейсніў першае кругасветнае падарожжа на рускім караблі. У 1873 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага помніка, створанага скульптарам І. Шродэрам і архітэктарам І. Манігеці.

Цэнтральную частку панарамы набярэжнай Лейтэнанта Шміта займае пяцікупальная царква Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, збудаваная па праекце інжынера В. А. Касякова ў канцы XIX стагоддзя. Раней на гэтым месцы размяшчалася падворак Кіева-Пячэрскай лаўры. З 1721 па 1766 года тут знаходзіўся падворак Троіца-Сергіева манастыра, Пскоўскага Архірэйскага Дома — з 1766 па 1875 год і Кіева-Пячэрскай лаўры — з 1875 па 1933 год.

Архітэктурны ансамбль набярэжнай завяршае 12-калонны дарыйскі порцік Горнага інстытута, упрыгожаны скульптурамі, выкананымі С. Піменавым і В. Дэмут-Маліноўскім.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1