Наваросія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карта Наваросіі

Наваросія (укр.: Новоросія, руск.: Новороссия) — сінонім Новарасійскай губерні і Новарасійскага генерал-губернатарства, у шырокім сэнсе — гістарычныя тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор'я, далучаныя да Расійскай імперыі ў выніку расійска-турэцкіх войнаў у другой палове XVIII стагоддзя. Тэрыторыі ўключалі ў сябе Херсонскую, Екацярынаслаўскую, Таўрычную, Бесарабскую губерні, а таксама Кубанскую вобласць.

Тэрмін ужываўся да пачатаку XX стагоддзя, аднак пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі практычна апынуўся пад забаронай, у той час як значная частка зямель Наваросіі ўвайшла ў склад УНР, пасля паражэнні якой тэрыторыя была ўключана бальшавікамі ў склад Украінскай ССР. Тэрмін атрымаў новае распаўсюджванне ў 2013—2014 гадах у выніку падзей, якія адбыліся ва Украіне і прывялі да масавых пратэстаў у Паўднёва-Усходняй Украіне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]