Надмагіллі сабак Ф. І. Паскевіча (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Надмагіллі сабак Ф. І. Паскевіча — два вялікія камяні з высечанымі мянушкамі сабак на правым верхнім беразе колішняй рэчкі Гамяюк у Гомелі. Знаходзяцца ў межах Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Усталяваныя ў 1890 г. з волі ўладальніка гомельскага маёнтка Ф. І. Паскевіча[1][2].

Грунтоўна ўкапаныя ў зямлю. Пляцоўка навокал забрукаваная. Надпісы знаходзяцца ў простакутных выемках, зробленых зверху кожнага каменя. Камяні арыентаваныя надпісамі на поўдзень. На левым — надпіс «Марко», на правым — «Лордъ». Першапачаткова камянёў было тры. На зніклым камені значылася «Плутонъ». Надпісы адпавядаюць мянушкам княжацкіх хартоў, якія, згодна з абыходкавай версіяй, загінулі праз неасцярожнасць служкі на псярні, за што апошні, нібыта, паплаціўся жыццём[3]. За адсутнасцю дакладных звестак падобнага кшталту версіі варта лічыць легендарнымі.

Сярод іншых сюжэтаў гарадскога фальклору ў гэтай сувязі варта згадаць расказы пра:

  • пышнае пахаванне, быццам бы зладжанае для сабак, што загінулі[3][4];
  • тое, што пры жыцці сабакі ахоўвалі ад старонніх цікаўнікаў гомельскі парк як прыватную тэрыторыю[4];
  • здані сабак, якія дагэтуль па начах сцерагуць палац і чакаюць свайго гаспадара[5].

Вобразы Лорда, Марка і іх гаспадара ўвасобіліся ў скульптурнай кампазіцыі В. К. Далгова «Шпацыр з хартамі», усталяванай у 2015 г. каля Ніжняга моста цераз Гамяюк[6].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Литвинова, Т. Ф. На пути к былому очарованию // Гомельский дворцово-парковый ансамбль. — 3.09.2010.
  2. Литвинова, Т. Ф. Ручки для кратеров, или Как в гомельском парке процветало дело Эйфеля // Гомельский дворцово-парковый ансамбль. — 11.09.2010.
  3. а б Рогалев, А. Ф. Псарня и охотничья база князя Фёдора Паскевича в окрестностях старого Гомеля Архівавана 25 верасня 2022. // А. Ф. Рогалев. Гомельская история и ономастика. — 29.08.2022.
  4. а б Гомель. История парка // pharaom.livejournal.com. — 27.11.2013.
  5. Могила собак Лорда и Марко в Гомеле // Необычные места и памятники. — 15.09.2019.
  6. Галковский, С. В Гомеле открыли памятник Паскевичу и его знаменитым собакам // SB.BY. Беларусь сегодня. — 1.05.2015.