Нар-Дос
Нар-Дос | |
---|---|
Նար-Դոս | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аганісян Мікаэл Захар'евіч |
Дата нараджэння | 1 (13) сакавіка 1867[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 1933[2] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Nar Ovanisyan[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, навэліст |
Гады творчасці | 1880—1920-я |
Жанр | навэліст |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нар-Дос (арм.: Նար-Դոս, сапр. Мікаэл Захаравіч Аванісян; 13 сакавіка 1866, Тыфліс — 13 ліпеня 1933) — армянскі пісьменнік. Народны пісьменнік Арменіі (1927). Народны пісьменнік Грузіі (1927).
Жыў у Грузіі. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1880-я г. (артыкулы, аповесці, п’есы). Майстар «малой» прозы і псіхалаіічнага рамана. У цыкле навел «Наш квартал» (1888—94), аповесцях «Ганна Сараян» (1888), «Я і Ён» (1889), «Забіты голуб» (1898), «Адзін з цяжкіх дзён» (1904), «Бяз вестак прапаўшы», «Апошнія магікане» (абедзве 1930) і інш. паказаў пошукі чалавекам свайго месца ў жыцці, яго пакуты ў свеце прагаатызму і бездухоўнасці. Праблемы інтэлігенцыі і шляхі вырашэння ёю надзённых сацыяльных праблем — тэмы раманаў «Барацьба» (1911), «Смерць» (1912), «Новы чалавек» (выд. 1935), адметных майстэрствам псіхалагічнага аналізу і каларытным апісаннем сацыяльнага асяроддзя.
Зноскі
- ↑ а б в г д Armenian Soviet Encyclopedia, vol. 8 — Т. 8. — С. 202–203.
- ↑ а б в Нар-Дос // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нар-Дос // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 13 ліпеня
- Памерлі ў 1933 годзе
- Памерлі ў Тбілісі
- Пахаваныя ў Тбілісі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Пісьменнікі Арменіі
- Пісьменнікі Грузіі
- Пахаваныя ў пантэоне Хаджыванк
- Народныя пісьменнікі Арменіі
- Народныя пісьменнікі Грузіі