Насток слівападобны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Насток слівападобны
CyanobacteriaColl1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nostoc pruniforme Ag., 1812

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   1168
NCBI   1521620
EOL   916511

Насток слівападобны (Nostoc pruniforme) — від сіне-зялёных водарасцей сямейства настокавых.

Калоніі шара- або эліпсападобныя, нагадваюць плады вінаграду ці слівы, дасягаюць велічыні курынага яйка, ярка-сіне-зялёныя, аліўкавыя да чорна-карычневых, з моцным перыдэрмам, унутры мяккія, іншы раз з цэнтральнай поласцю. Трыхомы рыхла пераплеценыя, часам радыяльна размешчаныя ад цэнтра да перыферыі, з добра прыкметнымі бясколернымі або жаўтаватымі похвамі, шырынёй 4-6 мкм, з коратка бочачкападобнымі або слаба падоўжанымі клеткамі, амаль шарападобнымі гетэрацыстамі (6-7 мкм) і спорамі (каля 10 мкм).

Месцы росту — сажалкі і азёры. Пашырэнне: Заходняя Еўропа, Азія; у Беларусі знойдзены ў возеры Нарач. Свабодна плаваюць у тоўшчы вады або збіраюцца на глеістым дне вадаёмаў, у літаральнай зоне. Калоніі трапляюцца ў асноўным невялікімі групамі.

Размнажаецца спорамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)