Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 41°55′41.5″ пн. ш. 12°27′59.13″ у. д. / 41.928194° пн. ш. 12.466425° у. д. (G) (O) (Я)

Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя
MAXXI — Museo nazionale delle arti del XXI secolo
Дата заснавання 2010
Месцазнаходжанне Flag of Italy.svg Італія
Праезд Via Guido Reni, 4A - 00196, Рым
Тэлефон +39 06 3210181
http://www.fondazionemaxxi.it/
Лагатып ВікіСховішча Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя на ВікіСховішчы

Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя / MAXXI (MAXXI — Museo nazionale delle arti del XXI secolo) — нацыянальны музей сучаснага мастацтва ў Рыме.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1990-х гадах італьянцы ўсвядомілі, што Рым — сталіца адзінай еўрапейскай краіны, у якой няма дзяржаўнага музея сучаснага мастацтва[1]. Вырашылі выбудаваць цэлых два музея — нацыянальны і муніцыпальны[1].Муніцыпальны музей MACRO (Museo d'Arte Contemporanea di Roma) стварылі ў карпусах старой піваварнай фабрыкі Peroni непадалёк ад Піявых варот[1].

Нацыянальны музей мастацтваў XXI стагоддзя — MAXXI — адкрыўся ў Рыме ў маі 2010 года[2]. Акрамя выставачных зал MAXXI абсталяваны канферэнц-залам, бібліятэкай, майстэрнямі, заламі для правядзення розных мерапрыемстваў. Музей складаецца з двух падраздзяленняў, «MAXXI Art» і «MAXXI Architecture», якія павінны збіраць, захоўваць, вывучаць і папулярызаваць актуальныя кірункі ў выяўленчым мастацтве і архітэктуры[3]. Адразу пасля адкрыцця рымляне далі музею мянушку «макароніна»[1].

Будынак музея[правіць | правіць зыходнік]

Будынак музея, будаўніцтва якога абыйшлося ў 150 мільёнаў еўра, пабудавана па праекце вядомага архітэктара Захі Хадзід[2]. Гэта самае буйнае збудаванне з усіх ёю спраектаваных на сённяшні дзень[3]. Узвядзенне спіралепадобнай бетоннай пабудовы плошчай у 27 тысяч квадратных метраў доўжылася 11 гадоў[4]. Асновай для пабудовы паслужыў комплекс казармаў Мантэла — іх фасад стаў галоўным для MAXXI: там размешчаны яго парадны ўваход[3] Ад іх застаўся адзін толькі пасрэдны класічны фасад, які выходзіць на віа Гвіда Рэні[1].

У 2010 годзе Рымскі музей сучаснага мастацтва Maxxi атрымаў прэмію Сцірлінга (Вялікабрытанія) за лепшае архітэктурнае афармленне[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Толстова А. Итальянский максимализм // Weekend. — 2010. — 9 июля.
  2. 2,0 2,1 Гусева Е. В Риме открылся музей современного искусства MAXXI // AartInvestment.Ru. — 2010. — 31 мая.
  3. 3,0 3,1 3,2 Собств. корр. В Риме закончено строительство Музея MAXXI // www.archi.ru. — 2009. — 16 ноября.
  4. Собств. корр. В Риме открылся музей современного искусства // Русская служба BBC. — 2010. — 30 мая.
  5. Рымскі музей атрымаў прыз за афармленне // www.lifenews.ru. — 2010. — 3 кас.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]