Наўтылаідэі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Немертыны | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Надцарства: | ||||||||||||||
| Царства: | ||||||||||||||
| Раздзел: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Nautiloidea Agassiz, 1847 |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Наўтылаідэі (Nautiloidea) — падклас (атрад, падатрад) беспазваночных жывёл класа галаваногіх малюскаў.
Вядомы 1 сучасны (караблікі) і каля 700 выкапнёвых родаў, больш за 2000 відаў. Пашыраны з кембрыю, росквіту дасягнулі ў ардовіку — дэвоне (каля 400 млн. гадоў назад). Жылі ў морах, паводле спосабу жыцця поўзаючыя, плаваючыя або прымацаваныя да субстрату жывёлы.
Памеры выкапнёвых відаў ад 0,5 см да 5 м даўжыні або 3 м у дыяметры. Ракавіны рознай формы, паводле будовы блізкія да аманітаў. Сіфон, прызначаны дпя рэгулявання суадносін газу і вадкасці ў камерах ракавіны, складанай будовы.
Драпежнікі.
Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геалагічных адкладаў.
Літаратура [правіць]
- Петрыкаў А. Наўтылаідэі // БелЭн у 18 т. Т. 11. Мн., 2000.