Караблікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караблікі

Жывы Nautilus pompilius
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nautilus Linnaeus, 1758

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  555825
NCBI  34572
EOL  38589
FW  13243

Кара́блікі, таксама Наўты́лусы[1] (Nautilus) — род галаваногіх малюскаў, прамыя сваякі васьміногаў, некаторыя наўтылусы жылі на Зямлі 500 мільёнаў гадоў назад, у палеазойскую эру. Адзіныя сярод сучасных галаваногіх малюскаў, якія маюць вонкавую спіральназакручаную ракавіну. Род налічвае 6 відаў, пашыраных ва ўсходняй частцы Індыйскага і заходняй частцы Ціхага акіянаў[2].

Дасягаюць вагі ў 1,8[2] кг. Спіральная ракавіна дыяметрам 15—23 (да 30[2] см), з унутранага боку пакрытая перламутрам, падзелена на 35—38 камер, паслядоўна злучаных доўгім сіфонам. Сам малюск жыве ў пярэдняй, самай вялікай камеры. Ракавіна выкарыстоўваецца як паплавок і баласт. Нагнятаючы ў камеру ракавіны біягаз, або выштурхоўваючы яго, наўтылус здольны усплываць да паверхні вады або апускацца ў яе тоўшчу. Асноўныя органы пачуццяў шчупальцы. Самцы маюць 66 шчупальцаў, самкі — 94[2]. Моладзь нараджаецца з ракавінай дыяметрам каля 2 см[3].

Жывуць на роўным дне на глыбіні да 750[2] м. Кормяцца ракападобнымі і рыбамі[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 214. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  2. а б в г д е Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 40. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  3. Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 396. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 40. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 396. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)