Нона (інтэрвал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(a) — вялікая нона, (b) — малая нона, (c) — нонакорд, у ім верхняя нота — нонавы тон

Нона (лац.: nona — дзявятая) — музычны інтэрвал, шырынёй у дзевяць ступеней, пазначаецца лічбай 9. Часта разглядаецца як складовы інтэрвал — секунда праз актаву. Падобна секундзе, мае тры асноўных разнавіднасці:

  • Малая нона — інтэрвал у дзевяць ступеней або шэсць з паловай тонаў, пазначаецца м.9;
  • Вялікая нона — інтэрвал у дзевяць ступеней або сем тонаў, пазначаецца б.9;
  • Павялічаная нона — інтэрвал у дзевяць ступеней або сем з паловай тонаў, пазначаецца пав.9

Нона ў нонакордзе[правіць | правіць зыходнік]

Нонай (ці нонавым тонам) таксама называецца той гук нонакорда, які ў сціснутым размяшчэнні (гэта значыць пры размяшчэнні гукаў акорда па тэрцыях) з’яўляецца самым верхнім. Пазначаецца лічбай 9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Нона // Булучевский Ю., Фамин В. Краткий музыкальный словарь. — М.: Музыка, 2005.