Нулявы год

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Нулявы год не існуе згодна з грыгарыянскім і юліянскім календарамі, згодна з якімі 1 года нашае эры папярэднічаў 1 да н.э. Нулявы год існуе ў месячным календары і амаль ва ўсіх будысцкіх[1] і індуісцкіх[2] календарох. Згадванне нулявога года звязана з разлікам гадоў згодна з нумарамі цэлых лікаў на каардынатнай прамой, як гэта робіцца пры астранамічным запісу. Пры такім разліку, калі кожнаму года адпавядае цэлы лік, і, відавочна, гадам да нашай эры — адмоўныя цэлыя лікі, перад годам нумар 1 (першым) павінен ісці нулявы год. Аднак пры пераліку адзінак часу людзі часта выкарыстоўваюць шэраг натуральных лікаў, які пачынаецца са значэння 1, а не 0.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Thai Time. Faculty of Asian Studies
  2. Chia Daphne and Helmer Aslaksen. Indian Calendars: Comparing the Surya Siddhanta and the Astronomical Ephemeris
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.