Нямейскі леў
Нямейскі леў[1] — у старажытнагрэчаскай міфалогіі сын Тыфона і Яхідны, леў жахлівай велічыні з неверагодна цвёрдай шкурай, чаму яе не брала ні адна зброя. Звер жыў у гарах поруч горада Нямеі і спусташаў усе наваколле.
Першы подзвіг Геракла [правіць]
Першым заданнем Геракла (Геркулеса) у мікенскага цара Еўрысфея было забойства Нямейскага льва. Мясцінай пачвары служыла пячора з двума выхадамі. Каб вылавіць звера, Геракл забурыў адзін з выхадаў камянямі, і калі леў з’явіўся з пячоры падчас змяркання, герой уступіў з ім у сутычку. Паколькі зброя не магла прабіць шкуру Нямейскага льва, сыну Зеўса прыйшлося задушыць пачвару, і прынесці шкуру льва ў Мікены як доказ дасканалага подзвігу і ўласнай нечалавечай сілы. У гонар гэтага подзвігу, Зеўс змясціў на неба сузор’е Льва (знак задыяку).
Зноскі
- ↑ Міфалогія. «Старажытная Элада». У дзвюх частках. Ч.1. Мн., 2000;
Літаратура [правіць]
- Н. А. Кун. Легенды и мифы Древней Греции — М.: ЗАО Фирма СТД, 2005. — 558 с ISBN 5-89808-013-9
| Геракл | ||
|---|---|---|
| Старажытнагрэчаская міфалогія | ||
| 12 подзвігаў | Нямейскі леў • Лярнейская гідра • Керынейская лань • Стымфалійскія птушкі • Эрыманфскі вепр • Аўгіевы стайні • Крыцкі бык • Коні Дыямеда • Пояс Іпаліты • Каровы Герыёна • Яблыкі Гесперыдаў • Цэрбер | |
| Іншыя подзвігі | Алкіяней • Антэй • Ахелой • Бусірыс • Гіпакоант • Еўрыпіл • Яўрыт • Как • Керкопы • Ліціерс • Маліяніды • Нес • Сілей • Феадамант • Эрык | |
| Сваякі | Зеўс • Амфітрыён • Алкмена • Дзеяніра • Амфала • Геба • Геракліды | |
| Паплечнікі Геракла | Абдзер • Адмет • Гілас • Іалай • Кеік • Кратон • Маларха • Теламон • Фол • Эгімій • Эан | |
| Героі старажытнагрэчаскіх міфаў | ||