Керынейская лань
Керынейская лань[1] — у старажытнагрэчаскай міфалогіі цудоўная, не ведаючая стомленасці лань Артэміды з залатымі рогамі і меднымі нагамі. Яе прысвяціла Артэмідзе Тайгета. Жыла ў Ёное, была залатарогай і належала Артэмідзе. Істота было паслана Артэмідай у Аркадыю як пакаранне людзям: лань спусташала палі.
Паводле Калімаху, ланяў было пяць, ростам больш быка, з залатымі рагамі, яны пасвіліся ў Анаўра, чатырох нагнала Артэміда і запрэгла ў сваю калясніцу, але адна па волі Геры ўцякла.
Чацвёрты подзвіг Геракла [правіць]
Мікенскі цар Еўрысфей загадаў Гераклу (Геркулесу) даставіць лань жывой у Мікены. Гэта было цяжкае заданне, паколькі дагнаць лань, ніхто не мог. Геракл пераследваў чарадзейную жывёлу цэлы год, пакуль не нагнаў у паўночнай краіне гіпербарэеў. Герой паспрабаваў злавіць жывёлу, але яна выслізнула ад яго і панеслася зваротна на поўдзень. Тады Геракл раніў лань у нагу і толькі пасля гэтага змог схапіць няўлоўную жывёлу. Па адных, Геракл злавіў лань у цянёты; альбо асачыў і захапіў падчас сну; альбо замарыў бесперапыннай пагоняй Паводле Гігіну, ён прывёў жывым аленя з залатымі рагамі ў Мікены.
Зноскі
- ↑ Міфалогія. «Старажытная Элада». У дзвюх частках. Ч.1. Мн., 2000;
Літаратура [правіць]
- М. А. Кун. Легенды и мифы Древней Греции — М.: ЗАО Фирма СТД, 2005. — 558 с. ISBN 5-89808-013-9
| Геракл | ||
|---|---|---|
| Старажытнагрэчаская міфалогія | ||
| 12 подзвігаў | Нямейскі леў • Лярнейская гідра • Керынейская лань • Стымфалійскія птушкі • Эрыманфскі вепр • Аўгіевы стайні • Крыцкі бык • Коні Дыямеда • Пояс Іпаліты • Каровы Герыёна • Яблыкі Гесперыдаў • Цэрбер | |
| Іншыя подзвігі | Алкіяней • Антэй • Ахелой • Бусірыс • Гіпакоант • Еўрыпіл • Яўрыт • Как • Керкопы • Ліціерс • Маліяніды • Нес • Сілей • Феадамант • Эрык | |
| Сваякі | Зеўс • Амфітрыён • Алкмена • Дзеяніра • Амфала • Геба • Геракліды | |
| Паплечнікі Геракла | Абдзер • Адмет • Гілас • Іалай • Кеік • Кратон • Маларха • Теламон • Фол • Эгімій • Эан | |
| Героі старажытнагрэчаскіх міфаў | ||