Нюэнсканс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ніеншанц)

Нюэнсканс (шведск.: Nyenskans, «Неўскае ўмацаванне», руск.: Ниеншанц) — крэпасць, што была заснавана ў 1611 годзе і з’яўлялася галоўным умацаваннем шведскага горада Нюэн (шведск.: Nyen), або Нюэнштата. Горад, і крэпасць, што яго абараняла, месціліся па берагах ракі Охты, у месцы яе злучэння з ракой Нява Альтэрнатыўныя варыянты назвы крэпасці — Нюэшанц, Шлотбург, Канец. Крэпасць Нюэншанц на Охцінскім мысе і горад Нюэн на Вялікай Охце з’яўляліся найбуйнейшымі гарадскімі паселішчамі, што існавалі на тэрыторыі цяперашняга Санкт-Пецярбурга на момант яго заснавання.