Ніна Іванаўна Круціліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Іванаўна Круціліна
Дата нараджэння 30 ліпеня 1941(1941-07-30) (82 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Выдатнік аховы здароўя СССР

Ніна Іванаўна Круціліна (нар. 30 ліпеня 1941, г. п. Павелец, Скапінскі раён, Разанская вобласць, Расія) — беларускі ўрач-анколаг, радыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1967), Беларускі НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (аспірантура, 1972).

Працавала ў Мінскім заводзе медпрэпаратаў (1959); Рэспубліканскай бальніцы 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР (1959—1961); Беларускім НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1967—1969 і 1972—1978); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1978; у 1992—1999 і 2009—2015 — загадчык кафедры анкалогіі, у 2007—2009 — в.а. загадчыка кафедры, з 2015 — прафесар кафедры).

Навуковыя інтарэсы: метады прамянёвай тэрапіі пацыентаў са злаякаснымі новаўтварэннямі шляхам аптымізацыі доза-часовых параметраў апраменьвання; нетрадыцыйныя спосабы прафілактыкі і карэкцыі парушэнняў гемапаэзу ў пацыентаў з анкапаталогіяй пры правядзенні прамянёвай тэрапіі; распрацоўка і ўкараненне новых сучасных спосабаў радыемадыфікацыі з ужываннем ультрагуку, магнітнага выпраменьвання, хімічных і біялагічных прэпаратаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), значок «Отличник здравоохранения» (1989), медаль Францыска Скарыны (2021) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Оптимизация тактики лечения больных лимфогранулематозом 11А-111А стадий (путем создания системы дифференцированного подхода к выбору адекватного метода лечения и разработки новой методики лучевой терапии) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.19 / Крутилина Нина Ивановна. — Санкт-Петербург, 1993.
  • Крутилина Нина Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 322.
  • Круціліна Ніна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 489—490.
  • Крутилина Нина Ивановна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011. — Минск, 2011. — С. 241—243.