Ніна Пятроўна Дудчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Пятроўна Дудчык
Дата нараджэння 16 красавіка 1923(1923-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 2011(2011-05-30) (88 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна

Ніна Пятроўна Дудчык (16 красавіка 1923, в. Кошалева Брэсцкага павета Палескага ваяводства — 30 мая 2011) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымала сем класаў адукацыі, працавала ў сельскай гаспадарцы. З 1951 года працавала звеннявой па вырошчванні лёну ў калгасе «Бальшавік», ураджайсць складала 6-7 ц з гектара.

У 1957 годзе калгас «Бальшавік» быў пераўтвораны ў саўгас «Брэсцкі», да якога далучаны яшчэ чатыры калгасы. Тады ж за вёскай Косічы заклалі ферму буйной рагатай жывёлы, загадваць якой назначылі Ніну Дудчык.

Па выніках працы за 1964 года загадчыцу фермы Н. П. Дудчык занеслі ў Кнігу гонару Брэсцкага раёна. 20 красавiка 1965 года калектыву фермы прысвоена ганаровае званне «Брыгада камуністычнай працы» і ўручаны пераходзячы Чырвоны сцяг саўгаса.

22 сакавіка 1966 года загадчыца фермы буйной рагатай жывёлы Н. П. Дудчык удастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Займалася грамадскай дзейнасцю. Двойчы яе выбіралі дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў. Некалькі гадоў была членам прэзідыума абласнога Савета прафсаюзаў, дэлегатам ХІІІ і ХІV з’ездаў прафсаюзаў СССР. Ездзіла на нарады і злёты жывёлаводаў, перадавала свой вопыт працы. 28 снежня 2009 года ўдастоена звання Ганаровага грамадзяніна Брэсцкага раёна.

Памерла 30 мая 2011 года. Пахавана на старых могілках «Косічы». 2 ліпеня 2014 года на доме, дзе жыла Ніна Пятроўна, урачыста адкрыта мемарыяльная дошка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дудчык Ніна Пятроўна // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 471.
  • Дудчык Ніна Пятроўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 215.
  • Дудчык Ніна Пятроўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 309.
  • Марейко, В. Радость обновления : [очерк о Н. П. Дудчик; перепечатка из книги «Земные звёзды»] / Василий Марейко // Заря над Бугом. Брест, 2015. 6 марта.